БЕЛ Ł РУС

Забіты былы спецназавец МУС Беларусі, які ваяваў на баку «ДНР»

16.10.2017 / 17:6

ЗП

Украінскія СМІ перадаюць пра смерць 29-гадовага магілёўца Уладзіміра Ястрабава, які ваяваў на баку баевікоў «ДНР».

Высвятляецца, што «Ястраб» (такі ён меў пазыўны) быў забіты яшчэ летась, аднак агалоску гэтая справа займела толькі цяпер.

У Беларусі Ястрабаў служыў у спецназе МУС у Аколіцы, а таксама працаваў у начным клубе «Форум» у Магілёве.

На старонцы Ястрабава ў сацыяльных сетках шматлікія спачуванні ад саслужбоўцаў, а таксама сяброў.

Паведамляецца, што на ўсход Украіны Ястрабаў прыехаў «паляваць на ўкраў».

Беларусы ў вайне на ўсходзе Украіны ўдзельнічаюць з абодвух бакоў. Вядома пра смерці некалькіх чалавек і з боку «баевікоў», і з боку Украіны.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула