БЕЛ Ł РУС

Памёр амерыканскі паэт, лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі Рычард Уілбер

16.10.2017 / 19:13

Nashaniva.com

У ЗША памёр паэт і перакладчык Рычард Уілбер, паведамляе Associated Press. Лаўрэату Пулітцэраўскай прэміі было 96 гадоў.

AP

Паэт памёр у Белмонце (штат Масачусэтс), у атачэнні родных.

Уілбера лічылі традыцыяналістам, прадаўжальнікам стылю Роберта Фроста і іншых аўтараў. Ён таксама быў вядомы па перакладах французскіх п'ес, у тым ліку прац Мальера.

Акрамя таго, Уілбер перакладаў на англійскую мову творы Ганны Ахматавай і Іосіфа Бродскага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула