БЕЛ Ł РУС

Статкевічу далі яшчэ 10 сутак за пікет з нагоды вызвалення з ранейшых сутак

3.11.2017 / 13:16

Nashaniva.com

Мікола Статкевіч, што адбывае адміністрацыйны арышт 5 сутак у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна атрымаў новыя 10 сутак.

Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміла яго жонка Марына Адамовіч. Нібыта падставай для чарговага арышту стаў пікет, праведзены ім з нагоды ўласнага вызвалення 7 кастрычніка.

Нагадаем, што Статкевіч быў затрыманы вечарам 30 кастрычніка. На наступны дзень высветлілася, што ён асуджаны на 5 сутак за правядзенне 8 верасня акцыі ў цэнтры Мінска супраць расійска-беларускіх вучэнняў.

Статкевіч таксама правёў у кастрычніку ў Мінску дзве акцыі: 21 кастрычніка «Марш абураных беларусаў 2.0», а 29 кастрычніка каля будынка КДБ акцыю памяці расстраляных у 1937 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула