БЕЛ Ł РУС

Сёння на Случчыне ўшаноўваюць памяць Слуцкага збройнага чыну. ВІДЭА ад Дашкевіча

25.11.2017 / 15:49

Сяргей Гезгала; фота: Ягор Хаванскі

Відэатрансляцыю з гумарам вёў Зміцер Дашкевіч.

Грозаў:

Семежава:

Слуцк:

Двума аўтобусамі прыехалі на Случчыну 60 жыхароў Менска. Яны прывезлі ў тым ліку вялізны бел-чырвона-белы сцяг, пашыты ветэранам нацыянальнага руху Нінай Багінскай.

Арганізатарам акцыі выступіла Партыя БНФ і яе старшыня Рыгор Кастусёў. Ва ўшанаванні бяруць удзел таксама хрысціянскія дэмакраты і маладафронтаўцы.

Ушанаванне пачалося з сяла Грозаў Капыльскага раёна. Цяпер гэта сонная вёска, а продкі грозаўцаў былі ого-го. У 1920 годзе жыхары Слуцкага павета сфарміравалі Грозаўскі полк войска Беларускай Народнай Рэспублікі, які ўдзельнічаў у Слуцкім збройным чыне.

Пасля ўдзельнікі наведалі Семежава і Вызну. 

У мітынгу ў Слуцку ўзялі ўдзел каля 100 чалавек.

Слуцкі збройны чын — гэта ўзброенае паўстанне супраць савецкай улады, якое адбылося ў 1920 годзе. Паўстанцы спрабавалі ўстанавіць уладу Беларускай Народнай Рэспублікі. Гісторыя Слуцкага паўстання замоўчвалася ў савецкія часы. 

Чытайце таксама: Гісторык Уладзімір Ляхоўскі: Слуцкае паўстанне было арганізаваным супрацівам заможных гаспадароў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула