БЕЛ Ł РУС

Брэнды Disney i Marvel будуць вырабляць свае цацкі ў Кобрыне

25.11.2017 / 15:46

СГ

Цацка вырабу кобрынскага «Палесся».

Кобрынская фабрыка цацак «Палессе» ў 2018 годзе пачне вырабляць шырокую лінейку прадукцыі ў розных групах цацак брэндаў Disney i Marvelпаведаміў парталу KobrinCity начальнік аддзелу маркетынгу фабрыкі Андрэй Марчук. Больш дэталяў ён не раскрыў, каб захаваць інтрыгу.

Фабрыка вырабляе канструктары і наборы для пясочніц пад расейскім брэндам «Смяшарыкі». У Кобрыне выпускаюць таксама цацкі амерыканскага брэнда Smurfs і нідэрландскага Miffi, машынкі шведскіх Volvo і Mammoet.

Фабрыка «Палессе» была створаная ў 1998 годзе. Цяпер на ёй працуе каля 3000 чалавек, гэта найбольшая вытворчасць у Кобрыне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула