БЕЛ Ł РУС

Да 3 гадоў за знятыя штаны - гарадзенец агаліўся ў начным клубе

5.12.2017 / 12:13

УШ

38-гадовы мужчына напіўся ў мясцовым начным клубе. Пасля выйшаў на танцпляц, дзе пачаў перашкаджаць іншым кліентам. Ахоўнік зрабіў мужчыну заўвагу, але той адрэагаваў нечакана, паведамляе УУС Гродна.

Мужчына не толькі не супакоіўся, а наадварот. Ён непасрэдна на танцпляцы зняў штаны і паказаў свае геніталіі наведнікам. У выніку, справа скончылася міліцыяй. Цяпер заведзена крымінальная справа аб хуліганстве, мужчыну пагражае да 3 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула