БЕЛ Ł РУС

Беларускі пасол у Варшаве прадаў першай даме Польшчы сувенір ФОТАФАКТ

5.12.2017 / 15:53

Nashaniva.com

Беларускія дыпламаты ў Варшаве ўзялі ўдзел у X Міжнародным калядным дабрачынным кірмашы. Яго арганізаваў Клуб жонак паслоў, пад патранатам жонкі прэзідэнта Польшчы Агаты Корнхаўзэр-Дуды, піша Радыё Свабода.

Пасольства Беларусі было прадстаўлена асобным стэндам з прадукцыяй беларускіх прадпрыемстваў.

Агата Корнхаўзэр-Дуда наведала беларускі стэнд. Яна паразмаўляла з паслом Аляксандрам Авяр'янавым і ягонай жонкай, а пасля набыла сувенір.

Сродкі, атрыманыя ад рэалізацыі акцыі, накіраваныя на падтрымку дабрачынных арганізацый.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула