БЕЛ Ł РУС

Каралеўская пошта Велікабрытаніі выпусціць наборы марак па матывах «Гульні тронаў»

3.01.2018 / 15:23

nn.by

На хвалі вялікай папулярнасці серыялу «Гульня тронаў» пошта Велікабрытаніі напрыканцы студзеня мае выпусціць абмежаваную серыю паштовых марак з асноўнымі героямі і матывамі серыялу, паведамляецца на сайце службы.

Аматары серыялу і філатэлісты змогуць набыць серыю з дзесяццю найболей вядомымі героямі, а таксама тэматычныя альбомы для калекцыянавання. Кошт адной пары марак складзе каля трох беларускіх рублёў. А за ўсю серыю з дзесяццю героямі давядзецца выкласці болей за 200.

На марках таксама можна будзе ўбачыць славуты Жалезны трон, Караля ночы, цмокаў і іншых магічных персанажаў. Першая партыя выйдзе ў колькасці ўсяго 1500 штук, паведамляе сайт пошты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула