БЕЛ Ł РУС

Беларуска, якую шукалі 15 год, знайшлася ў расійскім манастыры

12.01.2018 / 17:14

Nashaniva.com

Як паведамляе прэс-служба УУС Мінгарвыканкама, супрацоўнікамі вышуку праз 15 гадоў знойдзеная Калюта Валянціна Пятроўна, 1975 года нараджэння. У 2003 годзе дзяўчына з'ехала ў Расійскую Федэрацыю і прапала.

На дадзены момант стала вядома, што зніклая знаходзіцца ва Уладзімірскай вобласці ў жаночым манастыры.

Крымінальных абставінаў, звязаных са знікненнем беларускі, не знайшлося, яе жыццю і здароўю нічога не пагражае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула