Кандыдатам у дэпутаты зарэгістраваны найлепшы хакеіст Беларусі — 2012. Ён балатуецца ад ЛДП
Кандыдатам у дэпутаты Мінгарсавета зарэгістраваны найлепшы хакеіст Беларусі 2012 года, экс-галкіпер зборнай Беларусі Віталь Коваль. Балатуецца ён ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі, паведаміў у сваім фэйсбуку старшыня партыі Алег Гайдукевіч.
Віталь Коваль будзе ісці 39-й Вяснянскай выбарчай акрузе. Адзін з яго канкурэнтаў — дырэктар гімназіі №16 Георгій Кушняроў. У гэтай гімназіі вучацца дзеці беларускіх топ-чыноўнікаў
Паводле Гайдукевіча, ад ЛДП ужо зарэгістравана 43 чалавекі, васьмі адмоўлена ў рэгістрацыі. Усяго партыя вылучала 57 чалавек.
Выбары ў мясцовыя саветы пройдуць 18 лютага. 19 студзеня пачнецца агітацыя.