У Бабруйску павалілася аўтавышка з двума рабочымі
Аўтавышка з двума рабочымі ўпала ў Бабруйску, распачата крымінальная справа. Пра гэта паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.
17 студзеня двое рабочых у люльцы гідраўлічнага пад'ёмніка на вышыні абразалі дрэвы ў двары дома на вул.Кастрычніцкая. З-за пашкоджання мацавання гідраўлічнага механізму стралы адбылося некантраляванае падзенне з вышыні каля 7 м мабільнай працоўнай платформы, - распавяла Аксана Салянюк.
У выніку падзення двое мужчын атрымалі траўмы і былі шпіталізаваны