БЕЛ Ł РУС

Польшча разлічвае на павелічэнне прысутнасці амерыканскіх войскаў у краіне

18.01.2018 / 13:6

Nashaniva.com

Пра гэта заявіў новы кіраўнік Мінабароны Польшчы Марыюш Блашчак на сустрэчы з памочнікам прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Гербертам МакМастэрам у Вашынгтоне, паведамляе PAP.

«Я заявіў — і гэта пазіцыя польскага ўрада — што мы чакаем большай прысутнасці амерыканскіх войскаў у Польшчы, — сказаў Блашчак. — Мы гарантуем, што гэта прысутнасць будзе карыснай для бяспекі не толькі Польшчы, але і ўсёй Еўропы, у прыватнасці я кажу пра Цэнтральную і Усходнюю Еўропу», — дадаў міністр.

Візіт у Вашынгтон быў другім замежным візітам кіраўніка Міністэрства абароны Марыюша Блашчака з моманту прызначэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула