Расея пачала пастаўкі С-400 у Кітай па кантракце 2014 года
Расея пачала пастаўкі зенітнай ракетнай сістэмы С-400 «Трыумф» Кітаю па кантракце 2014 года, першы палкавы камплект ужо адпраўлены замоўцу. Пра гэта ў чацвер ТАСС паведаміла крыніца ў сістэме ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Расіі.
«Рэалізацыя кантракту пачалася, першы палкавы камплект адпраўлены ў Кітай», — пацвердзіў суразмоўца агенцтва.
Па дадзеных крыніцы, у складзе камплекта — камандны пункт, радыёлакацыйная станцыя, энергетычнае і дапаможнае абсталяванне, запасныя часткі, інструменты, прылады і іншыя элементы сістэмы.
Адзначаецца, што падпісаная з КНР дамова не прадугледжвае ні перадачы тэхналогій, ні ліцэнзійнай вытворчасці гэтых сістэм.
Суразмоўца агенцтва таксама паведаміў, што Расія ў мінулым годзе правяла навучанне эксплуатацыі С-400 групы кітайскіх вайскоўцаў.
У Федэральнай службе па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве Расіі не сталі каментаваць гэтую інфармацыю.