БЕЛ Ł РУС

На захадзе — плюс, на ўсходзе мінус. Прагноз надвор'я на заўтра

26.01.2018 / 19:51

Nashaniva.com

Мокры снег і туман чакаюцца ў Беларусі 27 студзеня, паведамляе Белгідрамет. Заўтра па ўсёй тэрыторыі краіны будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу па поўначы, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег, днём па захадзе з дажджом.

Месцамі магчымы туман і галалёд. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер паўднёвы і паўднёва-заходні 5-10 м / с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 па захадзе да мінус 10 па ўсходзе Беларусі Днём будзе ад нуля да мінус 6, па захадзе магчыма 1-2 градусы цяпла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула