БЕЛ Ł РУС

Трагедыя ў Валожынскім раёне: двое дзяцей і іх маці загінулі пры сутыкненні легкавіка і фуры

29.01.2018 / 10:40

Яшчэ двое дзетак у бальніцы.

Аварыя адбылася 28 студзеня каля 17.10 на 62-м км аўтадарогі Мінск — Ашмяны — мяжа Літвы. Мінчанка на аўтамабілі «Опель-Зафіра» ехала ў бок сталіцы.

Яна выехала на сустрэчную паласу, а пры спробе вярнуцца назад на сваю паласу не справілася з кіраваннем, машыну занесла. У выніку аўтамабіль выехаў на сустрэчную, дзе сутыкнуўся са «Сканіяй» з аўтапрычэпам.

У выніку жанчына, 12-гадовы хлопчык і 10-гадовая дзяўчынка ад атрыманых траўмаў памерлі на месцы здарэння.

«Атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі шпіталізаваны ў рэанімацыю яшчэ два малыя пасажыры легкавіка — дзяўчынкі 2012 і 2014 гадоў нараджэння, — распавялі ў ДАІ. — Вядома, што на «Опелі» былі ўсесезонныя шыны. Кіроўцы і пасажыры былі прышпіленыя рамянямі бяспекі. Двое пацярпелых дзяцей знаходзіліся ў дзіцячых утрымліваючых прыладах». Стаж загінулай жанчыны-кіроўцы — 3 гады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула