Ва Украіне здымуць фільм пра Пятлюру
Пра гэта сказаў віцэ-прэм'ер-міністр Украіны Павел Разенка падчас урачыстасцяў, якія адбыліся ў Мемарыяла памяці Герояў Крутаў на Чарнігаўшчыне, паведамляе Укрінфарм.
«Мы чакаем прэм'еру мастацкага фільма пра Пятлюру — «Тайныя дзённікі Сымона Пятлюры». Гэта значыць, што дзяржава асабліва звяртае ўвагу на развіццё ваенна-патрыятычнага выхавання ва Украіне. І так будзе і ў далейшым», — сказаў Разенка.
Пятлюра быў кіраўніком Дырэкторыі УНР у 1918—1920 гг., Галоўным атаманам арміі і флоту.
У гэтым годзе ва Украіне ў пракат выйдзе гістарычны фільм «Круты-1918». Гэта першы поўнаметражны фільм пра легендарную бітву кіеўскіх студэнтаў з бальшавікамі.