БЕЛ Ł РУС

Берасцейца, які знік месяц таму, знайшлі мёртвым у рацэ

29.01.2018 / 11:26

УШ

Цела 34-гадовага мужчыны 28 студзеня знайшлі рыбакі.

Мужчына нідзе не працаваў, жыў з бацькамі. З 26 снежня яго пачалі шукаць як зніклага без вестак.

І вось удзень 28 студзеня літаральна ў цэнтры Брэста (ля Лядовага палаца) мясцовыя рыбакі заўважылі цела ў рацэ Мухавец.

Прыкмет гвалтоўнай смерці на целе няма. Праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула