Эстонія таксама выступае за адмену пераводу стрэлак
Postimees/Scanpix
Еўрасаюзу варта ўсур'ёз абмеркаваць ідэю адмены пераводу гадзіннікаў на тэрыторыі ўсёй супольнасці, заявіў эстонскі прэм'ер Юры Ратас, паведамляе Err.ee.
Паводле ацэнкі навукоўцаў, перавод гадзіннікаў двойчы ў год адмоўна ўплывае на здароўе і сон людзей, а таксама дадае нязручнасцяў у працы транспартных кампаній.
На мінулым тыдні стала вядома, што ўрад Фінляндыі мае намер зрабіць афіцыйную прапанову ЕС спыніць практыку пераводу гадзіннікаў. Раней аб гэтай праблеме задумаліся ў Літве.
Дырэктыва ЕС абавязковая да выканання ўсім членам саюза, пачынаючы з 2001 года.
Краіны ЕС пераходзяць на летні час у апошнюю нядзелю сакавіка, а вяртаюцца на зімовы ў канцы кастрычніка. Улетку розніцы ў часе паміж Мінскам і Вільняй (Талінам, Рыгай) няма, узімку яна складае гадзіну. Паміж Мінскам і Варшавай ці Берлінам узімку — дзве гадзіны.