БЕЛ Ł РУС

Збілі свае ж, бо не пайшоў на працу — што вядома пра беларуса, якога знайшлі мёртвым у пецярбургскім хостэле

29.01.2018 / 12:55

УШ

27 студзеня ў хостэле «Нэльсан», які месціцца ў Санкт-Пецярбургу, знайшлі цела беларуса. У мужчыны былі гематомы і сінякі на твары і руках.

Ілюстрацыйнае фота 

Высветлілася, што 41-гадовы Сяргей Мартынаў па п'янцы пабіўся з суайчыннікамі.

Сямёра беларусаў прыехалі ў «Нэльсан» 20 студзеня. Увогуле, той «Нэльсан» хутчэй не хостэл, а танны інтэрнат для рабочых, якія прыязджаюць у Пецярбург на працу.

«Не ведаю, дзе яны працавалі, але амаль тыдзень усё было добра. Хадзілі на працу, паводзілі сябе ціха і прыстойна, — распавяла «Нашай Ніве» адміністратарка «Нэльсана». —

Але ў пятніцу, 26 студзеня, большасць чамусьці на працу не пайшла, засталіся ў нас. Пачалі піць, пілі ўвесь дзень. І пасля на Сяргея наехалі свае ж — маўляў, чаму ён так п’е, што на працу не пайшоў.

Пасварыліся, Сяргей падыйшоў да мяне — у яго нос быў разбіты, але ён не скардзіўся».

Тады адміністратарка «перасяліла» Мартынава ў іншы пакойчык, да расейцаў. Але, кажа, ён працягнуў піць і там, пасля ў той пакой падцягнуліся і беларусы.

«Затым, здаецца, беларусы яго забралі да сябе, бо Мартынаў быў вельмі п’яны і ў яго хтосьці нібыта хацеў па кішэнях палазіць, абкрасці, - кажа адміністратарка. — Ну і ўсё. А раніцай знайшлі цела».

Выклікалі паліцыю, праваахоўнікі затрымалі ўсіх 6 беларусаў.

6 лютага Сяргею Мартынаву споўнілася б 42 гады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула