БЕЛ Ł РУС

У Японскім моры знікла рыбалоўнае судна. Сярод экіпажу — беларус ФОТА

29.01.2018 / 13:18

УШ

На борце зніклага ў Японскім моры расійскага прамысловага судна «Усход» знаходзіцца 29-гадовы беларус Аляксандр Каранкевіч,

паведамляе СТБ са спасылкай на МНС Прыморскага края Расіі.

Каранкевіч нарадзіўся ў Рэчыцы, у Гомельскай вобласці. Пазней разам з маці пераехаў на Сахалін. Ірына, маці хлопца, працуе педагогам, жыве ў горадзе Корсакаў.

Агулам на «Усходзе» працуе 20 чалавек. Карабель не могуць знайсці з 24 студзеня — калі з «Усхода» паступіў сігнал бедства. Ратавальнікі знаходзілі пустыя плыты, выратавальныя камізэлькі, але без людзей.

Пошукі працягваюцца. У іх удзельнічаюць караблі, авіяцыя. Ратавальнікі абследавалі амаль 30 тысяч квадратных кіламетраў, але лёс «Усхода» дагэтуль невядомы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула