БЕЛ Ł РУС

Памерла спявачка Нэлі Багуслаўская

29.01.2018 / 13:35

Вядомая беларуская і савецкая эстрадная спявачка Нэлі Багуслаўская памерла 28 студзеня.

Нэлі Багуслаўская нарадзілася 21 чэрвеня 1935 года ў ўкраінскім Крывым Рогу. У 1958 годзе скончыла музычную вучэльню ў Душанбэ.

У 1966 годзе перамагла на Усесаюзным конкурсе савецкай песні ў Маскве. У наступным годзе Нэлі Багуслаўская стала салісткай ансамбля «Арбіта-67». Мастацкі кіраўнік калектыву Ізмаіл Капланаў неўзабаве стаў яе мужам.

У 1986 годзе спявачка перанесла інсульт і сышла са сцэны на дзевяць гадоў. Канчаткова спыніла выступаць у 2011-м, калі памёр Ізмаіл Капланаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула