БЕЛ Ł РУС

П’яная жанчына абліла бензінам і падпаліла былога мужа

29.01.2018 / 13:47

УШ

Міліцыя затрымала 55-гадовую жыхарку Круглянскага раёна (Магілёўская вобласць). Жанчыну вінавацяць у замаху на забойства з асаблівай жорсткасцю.

Як высветлілі следчыя, жанчына выпівала дома разам з былым мужам. Яны пасварыліся і жанчына абліла сабутыльніка бензінам. Затым падпаліла.

65-гадовага мужчыну даставілі ў бальніцу з апёкам цела і твару. Жанчыну затрымалі, цяпер ёй пагражае да 25 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула