Ля берагоў Лівіі патанулі 90 мігрантаў
Не менш за 90 чалавек загінулі ў выніку крушэння лодкі з мігрантамі ля берагоў Лівіі. Пра гэта паведамляе Міжнародная арганізацыя па міграцыі.
Целы дзесяці ахвяр вынесла на бераг. Гэта два лівійцы і восем пакістанцаў.
Вядома пра траіх выратаваных — двое выплылі самастойна, яшчэ аднаго выратавалі рыбакі.