БЕЛ Ł РУС

Крымскі чыноўнік паехаў па ўкраінскі пашпарт, але трапіў на СБУ

2.02.2018 / 21:54

Nashaniva.com

Супрацоўнікі СБУ затрымалі былога «намесніка міністра спорту» акупаванага Крыма. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйнай старонцы спецслужбы ў Facebook.

Яго злавілі на тэрыторыі Херсонскай вобласці на пункце пропуску «Каланчак» на адміністрацыйнай мяжы з Крымам. У паведамленні СБУ паведамляецца, што мужчына хацеў уехаць на тэрыторыю Украіны «для вырашэння асабістых праблем». У сваім Facebook прэс-сакратар службы Алена Гітлянская удакладніла, што Камалаў меў намер атрымаць ўкраінскі біяметрычны пашпарт.

У дачыненні да былога чыноўніка распачата справа па частцы 1 артыкула 111 КК Украіны («Дзяржаўная здрада»). У суботу, 3 лютага, суд выбера яму меру стрыманьня.

Па біяметрычных пашпартах грамадзяне Украіны могуць ўязджаць у краіны Еўрапейскага саюза без віз.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула