Жанчыну з васьміразовым перавышэннем алкаголю затрымалі на аўто ў Гродне
6.02.2018 / 18:41
Утрыманне алкаголю ў парушальніцы больш чым у восем разоў перавышала дапушчальнае значэнне.
Калі жанчына ехала дадому, яна не прапусціла пешахода, таму і была спыненая супрацоўнікам ДАІ. Падчас разбіральніцтва супрацоўнік адчуў моцны пах алкаголю, аднак ўжыванне спіртных напояў жанчына адмаўляла. Казала, што піла лекавыя прэпараты: валакардзін, валяр'яну, сардэчныя кроплі.
Хутчэй за ўсё, жанчына атрымае штраф і на тры гады пазбавіцца вадзіцельскага пасведчання.