БЕЛ Ł РУС

Кіеў ацаніў ідэю адпраўкі беларускіх міратворцаў на Данбас

20.02.2018 / 6:22

Nashaniva.com

ТАСС

Беларусь не можа браць удзел у міратворчай місіі ААН у Данбасе, бо з'яўляецца членам Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). Такую заяву зрабіла намесніца міністра замежных спраў Украіны па еўрапейскай інтэграцыі Алена Зеркаль у эфіры «5 канала».

«Наколькі я ведаю, Беларусь з'яўляецца сябрам гэтай арганізацыі. А калі мы выключаем НАТА, то вельмі лагічна, каб мы не казалі, што краіны АДКБ таксама ўдзельнічаюць у місіі», — цытуе яе словы РБК.

У сваёй заяве прадстаўнік украінскага замежнапалітычнага ведамства таксама заўважыла, што ў пытанні міратворчай місіі ў Данбасе «гуляць па правілах Расіі ніхто не будзе».

На мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць накіраваць міратворцаў на лінію размежавання ў Данбасе, калі такая дамоўленасць будзе дасягнута расійскім і ўкраінскім бокам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула