БЕЛ Ł РУС

На Гульнях у Пхёнчхане выяўлены другі станоўчы допінг-тэст на мельдоній

20.02.2018 / 8:52

Нямецкі журналіст, аўтар фільмаў пра допінг у расійскім спорце Хаё Зэпельт паведаміў, што мае звесткі пра выяўленне яшчэ аднаго станоўчага допінг-тэсту на мельдоній на Алімпіядзе ў Пхёнчхане.

«Імаверна, знойдзены яшчэ адзін станоўчы допінг-тэст на мельдоній. Магчыма, яго здаў той жа спартсмен, але ў іншы перыяд. Трэба дачакацца пацверджання. Калі гэта праўда, то трэба зразумець, калі і дзе была ўзятая гэтая проба», — піша Зэпельт.

Раней стала вядома, што бронзавы прызёр Гульняў 2018 па кёрлінгу ў дабл-міксце расіянін Аляксандр Крушальніцкі здаў станоўчую допінг-пробу, у якой быў знойдзены мельдоній.

Сочым за Алімпіядай разам з Букмекерскай канторай Марафон.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула