БЕЛ Ł РУС

Арганізатары «Еўрабачання» правераць конкурсную песню Alekseev

20.02.2018 / 12:10

Nashaniva.com

Еўрапейскі вяшчальны саюз праверыць песню беларускага прадстаўніка Alekseev «Forever» на адпаведнасць правілам «Еўрабачання». Гэта адбудзецца на бліжэйшым тыдні. Інфармацыю пацвердзіў піяр-менеджар спевака на «Еўрабачанні» Сяргей Андрыянаў, піша Еўрарадыё

Калі ў песні будуць выяўленыя парушэнні, Аляксееву давядзецца памяняць кампазіцыю на іншую. 

Дарэчы, у выпадку адмоўнага выніку экспертызы Белтэлерадыёкампанія мае таксама права замяніць пераможцу на канкурсанта, які заняў другое месца ў фінале. То бок, тэарэтычна, гэта могуць быць Shuma ці Гюнеш, якія набралі аднолькавыя балы па выніках галасавання журы і тэлегледачоў.

Нагадаем, пасля перамогі на нацыянальным адборы свае песні мянялі Анжаліка Агурбаш, Дзмітрый Калдун, Алёна Ланская, гурт «3+2» і Анастасія Віннікава.

«Еўрабачанне-2018» пройдзе 12 траўня ў Лісабоне. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула