БЕЛ Ł РУС

Фэст сярэднявечнай культуры «Наваградзкі замак» пройдзе ў Наваградку 1-3 ліпеня

26.05.2006 / 20:26

Nashaniva.com

Наваградзкі гарадзкі выканаўчы камітэт прыняў рашэньне аб правядзеньні ІV фэстывалю сярэднявечнай культуры «Наваградзкі замак». Фэстываль пройдзе 1-3 ліпеня ў Наваградку. Такія фэстывалі тут ладзяцца ад 2000 г. Аргкамітэт па арганізацыі і правядзеньні фэстывалю ўзначаліў старшыня райвыканкаму А.К. Кулак. Паводле слоў начальніка адзьдзелу культуры А.М. Карачана, да 1 чэрвеня будзе распрацаваны сцэнарны плян фэстывалю. Фінансаваць яго маюць за кошт сродкаў, выдзеленых адзьдзелу культуры на правядзеньне масавых мерапрыемстваў, і за кошт пазабюджэтных сродкаў.

Паводле novogrudok.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула