82% пакупнікоў беларускіх еўрааблігацый — з ЗША і Вялікабрытаніі
52% новага выпуску набыта інвестарамі з ЗША, 30% — з Вялікабрытаніі, 17% — з кантынентальнай Еўропы, 1% — з Азіі, паведамляе Міністэрства фінансаў.
28 лютага 2018 г. скончана размяшчэнне чарговага выпуску еўрааблігацый Беларусі аб'ёмам $ 600 мільёнаў ЗША на тэрмін 12 гадоў.
Міністэрства фінансаў станоўча ацэньвае вынікі размяшчэння: аблігацыі ўдалося размясціць па стаўцы рэкордна нізкай у гісторыі прыцягненняў Беларусі на рынку еўрааблігацый — 6,20% гадавых.