БЕЛ Ł РУС

Пад Мінскам вайскоўцы выратавалі ад пераахаладжэння 48 чалавек

1.03.2018 / 19:30

Nashaniva.com

Вайскоўцы 49-й радыётэхнічнай брыгады Вайскова-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны на трасе дапамаглі 48 пасажырам аўтобуса, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў вайсковай часці 39872.

Інцыдэнт адбыўся 28 лютага каля 19:40 на аўтадарозе Р23 Мінск — Мікашэвічы паблізу вёскі Ураджайнай. Камандзір брыгады падпалкоўнік Аляксей Лісіца праязджаў у гэты час на службовым аўтамабілі і звярнуў увагу на аўтобус «КАвЗ», які стаяў на абочыне. Афіцэр спыніўся, каб даведацца, ці не патрабуецца дапамога. Аказалася, у салоне каля 2 гадзін замярзаюць 48 работнікаў ААТ «Заслаўебудіндустрыя». Яны вярталіся з працы ў Заслаўе, па дарозе ў аўтобусе перамерзла дызельнае паліва.

Была арганізавана эвакуацыя людзей у адно з падраздзяленняў брыгады ў Мачулішчах. У вайсковую часць дзяжурны цягач адбуксіраваў апусцелы аўтобус.

У сталовай вайскоўцы арганізавалі абаграванне работнікаў ААТ «Заслаўебудіндустрыя». Усім прапанавалі гарачы чай і бутэрброды.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула