Пасол Сурыкаў: Беларусы і рускія — адзін народ, толькі ў каранях розніца ледзь-ледзь
15.03.2018 / 15:58
Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў у інтэрв'ю выданню «Союз» расказаў пра розніцу паміж беларусамі і рускімі.
— А якое ў вас склалася ўяўленне пра беларусаў?
— Народ тут мякчэйшы, больш талерантны, кантактны. У нас клімат больш жорсткі, гэта выпрацоўвае крыху іншы характар. Але вялікіх нейкіх разыходжанняў не бачу. Адзін народ, толькі ў каранях розніца ледзь-ледзь.
— Як сябе расейцы адчуваюць у Беларусі?
— Ні кроплі не зманю: як беларусы. Ніякіх істотных адрозненняў. Больш за 80% беларускіх грамадзян у побыце гавораць па-руску. Звычаі, святы, адукацыя тыя ж. Лад жыцця, культура падобныя. Гэтак жа адчувае сябе беларус, калі прыязджае ў Расею.