БЕЛ Ł РУС

У Мінску следчыя шукаюць ахвяраў мужчыны, які бегаў з сякерай за мінакамі

3.04.2018 / 11:34

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося яшчэ 28 лютага на вуліцы Нікіціна ў Савецкім раёне, паведамляе Следчы камітэт.

Справа была такая. 50-гадовы мужчына вечарам у лесапаласе выгульваў сабаку. Раптам жывёліна стала гучна брахаць. Гаспадар павярнуўся і ўбачыў невядомага дзецюка. Той трымаў сякеру ва ўзнятай правай руцэ, аднак ніжнюю частку твару закрываў цёмнай хусткай.

Пацярпелы спалохаўся і разам з сабакам пабег да дома. Малады чалавек кінуўся за ім, але гаспадара сабакі здолеў адарвацца і схавацца за плотам. Ён патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў прыкметы нападніка

Міліцыя хутка ўстанавіла нападніка. 24-гадовы мінчук затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Са слоў хлопца, ён накіраваўся ў лес секчы дровы, каб зняць стрэс. Перад гэтым ён ужыў спіртныя напоі і лекавыя сродкі.

Таксама высветлілася, што за гадзіну да вышэйзгаданых падзей абвінавачваны пагражаў сякерай яшчэ двум маладым людзям. Іх шукаюць. Высвятляюцца яшчэ факты нападу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула