БЕЛ Ł РУС

Бажніца разладу

15.10.2008 / 12:46

ЛК, паводле Reuters

Працягваецца напружаньне паміж Тайляндам і Камбоджай, выкліканае даўнейшай спрэчкай за ўладараньне над 900-гадовым будыйскім храмам, што знаходзіцца на мяжы дзьвюх дзяржаў.

Фота - AFP

Працягваецца напружаньне паміж Тайляндам і Камбоджай, выкліканае даўнейшай спрэчкай за ўладараньне над 900-гадовым будыйскім храмам, што знаходзіцца на мяжы дзьвюх дзяржаў.
Учора скончыўся ўльтыматум, які выставіў камбаджыйскі ўрад тайляндзкаму: ва ўльтыматуме патрабавалася вывесьці ўсе ўзброеныя сілы Тайлянду з тэрыторыі бажніцы, якая паводле ААН належыць Камбоджы.

Сёньня афіцыйныя крыніцы ў Камбоджы паведамілі, што тайляндзкія ўзброеныя сілы адступілі, але ў Бангкоку абвяргаюць гэтую навіну, і сьцьвярджаюць, што «узброеныя сілы Тайлянду на моры, у паветры і на зямлі гатовыя абараніць сувэрэннасьць сваёй дзяржавы, а войскі не былі адведзеныя з тэрыторыі храму і надалей ня будуць».

Пошасьць тэрытарыяльных спрэчак ужо даўно хапіла Паўднёва-Усходнюю Азію, чые рубяжы даўнейшых каралеўстваў колісь перайначылі посткаляніяльныя межы.
Напрыклад Сынгапур і Малайзія, выцягваючы жылы, шмат гадоў біліся мала не за пусты мех – драбнюткія выспачкі ў акіяне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула