БЕЛ Ł РУС

Святлана Бароўская стала прэс‑сакратаром МУС

15.10.2008 / 15:21

БелаПАН

Вядомая тэлевядучая Сьвятлана Бароўская прызначана начальнікам упраўленьня інфармацыі і грамадзкіх сувязей Міністэрства ўнутраных спраў — прэс‑сакратаром. 13 кастрычніка яна была прадстаўлена калектыву УІГС МУС.

Як паведаміла С.Бароўская, працу на новай пасадзе яна будзе сумяшчаць з працай на тэлебачаньні. «Я тэлевядучая, спадзяюся паспрабаваць сябе ў новай сур’ёзнай справе. Тут ёсьць шмат момантаў для творчасьці, і, спадзяюся, карысьці ад мяне будзе таксама шмат», — сказала С.Бароўская.

Атэстоўвацца на афіцэрскае званьне С.Бароўская не плянуе. У МУС яна будзе працаваць у якасьці вольнанаёмнай.

Пасада начальніка УІГС МУС па штаце зьяўляецца палкоўніцкай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула