Паўночная Карэя ўпершыню будзе ўдзельнічаць у «Славянскім базары»
10.04.2018 / 16:50
На «Славянскім базары ў Віцебску» ўпершыню будзе прадстаўлена мастацтва КНДР, паведамляе БелТА.
Пасольства КНДР вырашыла паўдзельнічаць у форуме і прадстаўляе выставу «Карэя — краіна ранішняй свежасці».
У экспазіцыю ўвойдуць працы, вышытыя шоўкам, дэкаратыўныя пано, мазаіка з ракавін, народны жывапіс, кераміка, фарфор.