БЕЛ Ł РУС

Да 93-й хвіліны «Ювентус» перамагаў у Мадрыдзе 3:0. Але пенальці і чырвоная картка Буфону

11.04.2018 / 23:49

Nashaniva.com

uefa.com

Сапраўдны трылер здарыўся ў чвэрцьфінале Лігі чэмпіёнаў у Мадрыдзе. Тыдзень таму «Ювентус» у Турыне прайграў «Рэалу» з лікам 0:3.

І сёння забіў тры мячы ў Мадрыдзе (дубль Манджукіча і гол Мацюідзі). Да 93-й хвіліны «Юве» вёў 3:0, і матч ішоў да дадатковага часу. 

Аднак на 93-й хвіліне за фол у штрафной італьянскага клуба быў прызначаны пенальці. Гульцы «Юве» кінуліся аспрэчваць рашэнне суддзі. Арбітр паказаў чырвоную картку Буфону — выдаленне. Раналду ж забіў Шчэнснаму, што выйшаў на замену, — 1:3, і ў паўфінал выходзіць «Рэал».

У 1/2 фіналу таксама выйшла «Баварыя», што па суме двух матчаў перамагла «Севілью» (2:1, 0:0).

У паўфіналах згуляюць: «Рома», «Ліверпуль», «Рэал», «Баварыя». Лёсаванне ў пятніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула