БЕЛ Ł РУС

Мінгарвыканкам дазволіў Чарнобыльскі шлях

20.04.2018 / 17:03

Nashaniva.com

Мінгарвыканкам ухваліў заяўку на правядзенне Чарнобыльскага шляху 26 красавіка. Пра гэта Tut.by распавяла сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Вольга Кавалькова, якая была сярод заяўнікаў.

Сцэнар правядзення акцыі горад зацвердзіў часткова. Арганізатары, нагадаем, прасілі дазволіць збор а 18.00 каля Акадэміі навук і правядзенне там мітынгу. Мінгарвыканкам дазволіў сабрацца каля кінатэатра «Кастрычнік» у 18.00 без правядзення мітынгу. Астатні сцэнар застаўся як і быў заяўлены: ад «Кастрычніка» шэсце рушыць па праспекце Незалежнасці, па вуліцы Сурганава і Арлоўскай да памятнага знака «Ахвярам Чарнобыля» у парку Дружбы народаў. Там дазволена правесці мітынг-малітву і ўскласці кветкі з 20.00 да 20.30.

10 красавіка на прэс-канферэнцыі арганізатары заявілі, што «Чарнобыльскі шлях» не павінен стаць «карнавалам і самапіярам» для розных арганізацый.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула