БЕЛ Ł РУС

Аляксандр Кольчанка, асуджаны разам з Сянцовым у Расіі, таксама абвясціў галадоўку

31.05.2018 / 13:3

Nashaniva.com

Аляксандр Кольчанка, які разам з рэжысёрам Алегам Сянцовым быў прызнаны расійскім судом вінаватым па справе аб тэрарызме, пачаў галадоўку. Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку кіраўнік міжнароднай праваабарончай групы «Агоры» Павел Чыкаў

«Кольчанка напісаў заяву на імя начальніка калоніі. Патрабаванне адно вызваліць Сянцова», — паведаміў Чыкаў са спасылкай на адваката Андрэя Ляпёхіна.

Раней адвакат Святлана Сідоркіна пісала, што Кольчанку катэгарычна забаронена галадаць з-за хранічнага недахопу вагі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула