БЕЛ Ł РУС

Біл Клінтан заявіў пра нежаданне выбачацца перад Монікай Левінскі

5.06.2018 / 6:47

Nashaniva.com

Былы прэзідэнт ЗША Біл Клінтан заявіў, што не збіраецца асабіста прасіць прабачэння ў Монікі Левінскі, праз сувязь з якой у 1998 годзе яму ледзь не абвясцілі імпічмент. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю тэлеканалу NBC News.

Клінтан нагадаў, што публічна папрасіў прабачэння ў Левінскі і «перад усім светам». «Я не раз публічна гаварыў, што мне шкада», — сказаў ён. На пытанне вядучага, ці лічыць Клінтан, што павінен асабіста папрасіць прабачэння перад Левінскі ў святле актывізацыі ў ЗША руху #MeToo («Я таксама») супраць сэксуальных дамаганняў, ён адказаў: «Не».

На думку былога амерыканскага прэзідэнта, журналісты пры асвятленні скандалу з Левінскі праяўляюць небесстароннасць, так як мэтанакіравана «грэбуюць фактамі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула