З крыкам «прывітанне ад былога сябра»: жыхарцы Вілейкі пабілі вокны камянямі
У ноч на 3 чэрвеня ў вокны хаты жыхаркі Крывога Сяла, што пад Вілейкай, паляцелі вялікія камяні, піша Рэгіянальная газета.
Пры гэтым пачуўся крык «Прывітанне табе ад былога сябра!»
— Раніцай жанчына звярнулася ў міліцыю, — распавяла намеснік начальніка Вілейскага РАУС Кацярына Млечка. — Стала вядома, што некаторы час яна жыла з мужчынам. Потым нешта не склалася, і яны разышліся. Два мясцовыя жыхары вырашылі такім чынам адпомсціць за сябра. Разбілі два акны.