Пракуратура заўважыла, што гродзенскія дружыннікі ні халеры не робяць
Пракуратура Гродзенскай вобласці прааналізавала працу мясцовых пунктаў аховы правапарадку. Высветлілася, што нярэдка ніякай працы і не было.
Саветы пунктаў праводзілі «пасіўную прафілактычную работу з сямейнымі агрэсарамі», паведамляе пракуратура. То бок, тых, хто быў пакараны за збіццё сваіх сямейнікаў на тыя саветы проста не выклікалі. Як і тых, хто парушаў грамадскі парадак.
Кіраўнікі некаторых саветаў пунктаў аховы правапарадку ігнаравалі інфармацыю пра сямейныя канфлікты і вінаватых у іх.
Некаторыя саветы проста не працавалі. Напрыклад, такі савет не працаваў у Свіслачы амаль 4 месяцы. У Воранаўскім раёне дружыннікі забілі на правядзенне саветаў, а ў Слонімскім нават не ўдзельнічалі ў ахове правапарадку!