БЕЛ Ł РУС

У расійскім Ульянаўску пахавальнае бюро забрукавала ходнікі магільнымі плітамі

5.06.2018 / 11:37

Nashaniva.com

Ва Ульянаўску (Расія) участак тратуара на вуліцы Радзішчава забрукавалі фрагментамі надмагільных пліт. Фатаграфіі тратуара з абломкамі надмагілляў з'явіліся ў сацсетках, піша ria.ru.

В Ульяновске положили тротуар из надгробных плит.

Не пропадать же добру. pic.twitter.com/1k0InItq2j

— Лентач (@oldLentach) 4 июня 2018 г.

У аўторак прадстаўнік адміністрацыі горада заявіў РІА Навіны, што пахавальная кантора вырашыла такім чынам акультурыць прылеглую да яе будынка тэрыторыю.

«Яе прадстаўнікі і забрукавалі гэтую сцежку, але пры гэтым чатыры кавалкі бруку ўтрымлівалі зверху фрагменты імёнаў, прозвішчаў і даты жыцця», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Пасля размовы з прадстаўнікамі гарадской адміністрацыі фрагменты надмагільных пліт зашліфавалі, прыбраўшы надпісы, дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула