БЕЛ Ł РУС

У Салігорску кіроўца на хуткасці 100 км/г урэзаўся ў слуп і ўцёк. Дзвюх дзяўчат забралі ў бальніцу ФОТЫ

10.06.2018 / 18:27

Nashaniva.com

ДТЗ адбылося ў суботу ўвечары на ўскраіне Салігорска, каля павароту да спартовай базы «Жамчужына».

Кіроўца, са слоў відавочцаў, ляцеў па набярэжнай з хуткасцю каля 100—120 км. «Чапляе бардзюр на скрыжаванні, падлятае і ляціць у слуп, зносячы ўсё на сваім шляху», — напісалі відавочцы на сцяне «Салігорскія аўтааматары» УКантакце.

Дзвюх дзяўчат даставілі ў бальніцу, кіроўца збег, пакінуўшы пацярпелых на месцы ДТЗ.

Фота: Максім Дабрак, Станіслаў Санько.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула