БЕЛ Ł РУС

Аэрапорт Балі аднавіў работу, спыненую праз актыўнасць вулкана Ангунг

29.06.2018 / 14:57

nn.by

Міжнародны аэрапорт на востраве Балі, які быў закрыты праз актыўнасць вулкана Агунг, аднавіў працу, так вырашылі ўлады Інданезіі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паводле апошніх дадзеных метэаралагічных службаў, у паветранай прасторы аэрапорта Нгурах-Рай больш няма вулканічнага попелу. Аэрапорт аднавіў працу раней, чым меркавалася. Аэрапорт быў зачынены прыкладна 12 гадзін. За гэты час каля 450 рэйсаў былі адкладзеныя, у выніку чаго былі парушаныя планы амаль 75 тысяч пасажыраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула