БЕЛ Ł РУС

Штайнмаер — Лукашэнку: Вы працягнулі нам руку прымірэння

29.06.2018 / 21:41

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам у Палацы Незалежнасці і перадаў Ангеле Меркель самыя лепшыя пажаданні ад беларускага народа.

Фота: Прэс-служба прэзідэнта.

Штайнмаер выказаў словы падзякі Аляксандру Лукашэнку за запрашэнне ўзяць удзел у мерапрыемстве, якое 29 чэрвеня адбылося ў «Трасцянцы».

«Мы ведаем, што гэта запрашэнне не факт па змаўчанні. Не само сабой разумецца тое, што мы адзначаем гэтую дату разам і разам сустракаем такі дзень. Гэта таксама стала магчымым, таму што вы працягнулі нам руку прымірэння», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула