БЕЛ Ł РУС

У Маладзечне мужчына спрабаваў згвалтаваць 9-гадовую дзяўчынку

20.10.2018 / 12:21

Nashaniva.com

Злачынства адбылося днём 19 кастрычніка. Мужчына напаў на 9-гадовую дзяўчынку ў яе пад’ездзе. Аднак яго своечасова спужалі суседзі, піша Рэгіянальная газета.

Па словах знаёмай сям’і дзяўчынкі, падазраванага затрымалі ўчора.

Міліцыя шукае сведкаў злачынства. Магчыма, хтосьці бачыў, як падазраваны заходзіў у дом ці выходзіў.

За інфармацыю міліцыя абяцае ўзнагароджванне і гарантуе канфідэнцыйнасць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула