БЕЛ Ł РУС

Два наезды на веласіпедыстаў за дзень: пад Пінскам і Гарадком аварыі скончыліся смерцямі

25.10.2018 / 8:58

Nashaniva.com

24 кастрычніка ў Беларусі былі зафіксаваныя адразу два смяротныя наезды на веласіпедыстаў.

У 3:45 раніцы каля вёскі Пасенічы Пінскага раёна 38-гадовы бяспраўнік на «Міцубісі» здзейсніў наезд на веласіпедыста. 42-гадовы жыхар Пінска загінуў.

А ў 8:30 грамадзянін Расіі на «Нісане» наехаў на 18-гадовага хлопца каля вёскі Лесагорская Гарадоцкага раёна. Аварыя таксама скончылася трагедыяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула