БЕЛ Ł РУС

Дачка не паспела забраць маці: на пажары ў Вілейскім раёне загінула 83-гадовая жанчына

25.10.2018 / 11:11

Nashaniva.com

Пажар здарыўся каля дзесяці вечара 24 кастрычніка ў вёсцы Дварэц, паведамляе «Рэгіянальная газета».

Калі прыехалі выратавальнікі, дом гарэў адкрытым полымем. Дах ужо праваліўся ўнутр.

Па словах суседзяў, у доме магла знаходзіцца гаспадыня-пенсіянерка.

Абгарэлае цела жанчыны выратавальнікі знайшлі каля 23.00 у адным з жылых пакояў. Імаверна, гэта і была гаспадыня дома.

Агонь знішчыў дах, перакрыцці, абгарэлі сцены і маёмасць. Прычыну пажару высвятляюць. Матэрыялы для праверкі перадалі ў Вілейскі РАСК.

— Гаспадыня-пенсіянерка жыла ў доме толькі ў цёплую пару года. На зіму яе забірала дачка ў Вілейку, — распавёў «Рэгіянальнай газеце» старшы інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Вілейскага ГРАНС Дзмітры Кляшняк. — Па словах дачкі, літаральна на наступным тыдні яна збіралася забіраць маці на зіму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула