БЕЛ Ł РУС

Расійскія памежнікі: Мы абсалютна законна выпусцілі ва Украіну аўто з трупам жанчыны

25.10.2018 / 11:14

Nashaniva.com

Расійскія памежнікі расказалі сваю версію гісторыі з трупам жанчыны на ўкраінскай мяжы.

Фота: Дзяржпагранслужба Украіны

Раней паведамлялася, што грамадзянін Расіі спрабаваў заехаць на тэрыторыю Украіны з трупам жонкі, выдаючы яе за жывую. Па словах кіроўцы, ён і яго сын (грамадзянін Украіны) хацелі пахаваць яе ў Запарожскай вобласці.

Расіяне даводзяць, што двое мужчын разам з целам нябожчыцы аформілі ўсе неабходныя дакументы, пасля чаго пакінулі пункт пропуску пад Белгарадам. А кампетэнтныя органы Украіны, маўляў, былі праінфармаваныя пра гэта ва ўстаноўленым парадку. 

Акрамя таго, кіроўца аўтамабіля прад'явіў украінскім памежнікам пасведчанне аб смерці жонкі, а не выдаваў яе за жывую, як тое паведамляў прэс-сакратар Дзяржпагранслужбы Украіны Алег Слабадзян.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула